Раскамнагляд заблакаваў на тэрыторыі РФ сайт «The Village Беларусь» за артыкул пра абстрэл вакзала ў Краматорску
Генпракуратура РФ палічыла, што артыкул пра абстрэл вакзала ў Краматорску змяшчае «фэйкі» пра «акты тэрарызму», якія ствараюць пагрозу «жыцця і здароўю грамадзян».
Раскамнагляд заблакаваў на тэрыторыі Расіі сайт «The Village Беларусь» па патрабаванні Генпракуратуры РФ, вынікае з даных праваабарончага праекта «Роскомсвобода».
15 траўня рэдакцыя «The Village Беларусь» атрымала ліст ад Раскамнагляда з патрабаваннем выдаліць артыкул з разборам афіцыйнай расійскай версіі абстрэлу вакзала ў Краматорску. Журналісты адмовіліся выдаляць матэрыял.
Генпракуратура РФ палічыла, што тэкст змяшчае «фэйкі» пра «акты тэрарызму», якія ствараюць пагрозу «жыццю і здароўю грамадзян».
Сайт «The Village Беларусь» заблакаваны ў Беларусі са жніўня 2020 года, а сузаснавальніка рэсурса Аляксандра Васілевіча 4 лютага 2022 года вызвалі ў залі суда ў сувязі з заканчэннем тэрміну адбыцця пакарання: Васілевіч знаходзіўся за кратамі з 28 жніўня 2020 года.
Восьмага красавіка ў выніку ракетнага ўдару па вакзале Краматорска загінулі 57 чалавек. Расея адмаўляе датычнасць да ўдару, ускладаючы адказнасць на Украіну.