Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў зале суда
Аляксандр Васілевіч быў у зняволенні з 28 жніўня 2020 года. Сённяшні суд праходзіў у зактытым рэжыме — «у інтарэсах забеспячэння аховы дзяржаўных сакрэтаў і іншых таямніц, што ахоўваюцца законам».

Аляксандра Васілевіча, сузаснавальніка KYKY і The Village, абвінавачвалі ва ўхіленні ад сплаты
падаткаў.
Справа бізнесоўца разглядалася сёння судзе Савецкага раёна Мінска. Пасяджэнне было закрытым. Суддзя — Марына Фёдарава.
Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў судовай залі — у сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.
Аляксандр Васілевіч быў у зняволенні з 28 жніўня 2020 года.