Расія. У суд паступіла новая крымінальная справа ў дачыненні да Навальнага

Аляксей Навальны абвінавачваецца па чатырох эпізодах махлярства і аднаму эпізоду, звязанаму з непавагай да суду.

navalny__900x600_900x600_46603.jpg

Новая крымінальная справа ў дачыненні да Аляксея Навальнага па некалькіх эпізодах махлярства паступіла ў Лефортаўскі суд Масквы, паведамляе ТАСС.

"У суд паступіла крымінальная справа ў дачыненні да Навальнага, які абвінавачваецца па чатырох эпізодах махлярства і аднаго эпізоду, звязанаму з непавагай да суду", — паведаміў журналістам прадстаўнік суда.

Крымінальныя справы аб махлярстве былі распачатыя больш за год таму. Паводле версіі следства, Навальны выкраў блізу 350 мільёнаў рублёў, выдзеленых у якасці ахвяраванняў Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБ — прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй). Таксама палітыка абвінавачваюць у непаважлівым стаўленні да суддзі Веры Акімавай, якая разглядала справу аб паклёпе на ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.