Сяргей Навумчык: «Лукашэнка ўсё глыбей штурхае Беларусь у прорву ганьбы»
Насельніцтва выбрала замест свабоды чарку і шкварку, а ў выніку — атрымала турэмную баланду. Палітык і журналіст Сяргей Навумчык выказаўся наконт ганебнага галасавання Беларусі ў ААН наконт прызнання анексіі ўкраінскіх тэрыторый.
![sjarhej_navumczyk_1.jpg sjarhej_navumczyk_1.jpg](/img/v1/images/sjarhej_navumczyk_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Лукашэнка ўсё глыбей штурхае Беларусь у прорву ганьбы. Рэкордная колькасць краін (143) прагаласавалі за рэзалюцыю ААН і асудзілі анексію Расіяй тэрыторый Украіны, і толькі пяць (РФ, КНДР, Нікарагуа, Сірыя і РБ) прадэманстравалі, што яны знаходзяцца ў Сярэднявеччы.
Плата за тое, што ў 1994-м грамадства (не, лепей сказаць, насельніцтва) не ацаніла свабоды, якая ўсё ж існавала ў пачатку 90-х (а за свабоду трэба штодня плаціць), не ацаніла Незалежнасці, не пачула папярэджанняў пра небяспеку «русского мира», нарэшце, не пажадала ўсвядоміць сябе нацыяй. «Шкварка і чарка» былі важнейшыя за астатняе.
Атрымалі ў выніку замест свабоды — тэрор, замест шкваркі — турэмную баланду.
І — ганьбу на ўвесь свет (літаральна).
![Толькі Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН, якая асуджае хунту Толькі Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН, якая асуджае хунту](/img/v1/images/rtxanxtv.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, учора ўвечары стала вядома, што ААН не прызнае расійскую анексію тэрыторый Украіны. Як гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай на Генасамблеі ААН, уваходжанне ў склад Расіі часова акупаваных тэрыторый Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей — незаконнае і супярэчыць міжнароднаму праву.
За рэзалюцыю прагаласавалі — 143, супраць — 5, устрымаліся ад галасавання — 35 прадстаўнікоў краін ААН.