Толькі Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН, якая асуджае хунту
Беларусь аказалася адзінай краінай, якая прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН па сітуацыі ў М'янме, дзе ў лютым адбыўся ваенны пераварот, піша Еўрарадыё.
![Пратэсты супраць ваеннага перавароту ў М'янме / Reuters Пратэсты супраць ваеннага перавароту ў М'янме / Reuters](/img/v1/images/rtxanxtv.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пратэсты супраць ваеннага перавароту ў М'янме / Reuters
Шэраг краін, у тым ліку Расія і Кітай, устрымаліся ад галасавання. Але Беларусь вырашыла адкрыта выступіць супраць яе.
Цікава, што аснова беларускага гандлю з М'янмай — зброя. Цалкам верагодна, што пратэсты ў гэтай краіне жорстка душыліся ў тым ліку і беларускай тэхнікай "спецыяльнага прызначэння". Агульны экспарт з Беларусі ў М'янму ў 2020-м склаў больш за 21 мільён долараў.
На пратэстах, якія ўспыхнулі ў М'янме пасля ваеннага перавароту, былі забітыя больш за 800 чалавек, тысячы затрыманыя, сотні параненыя.