«Яны не тое што не зломленыя духам — яны могуць даць прыклад бадзёрага духу ўсім нам»
5 супрацьгазаў, балончыкі з фарбай, майкі, бейсболкі, сцягі, пасведчанне Партыі БНФ і прафсаюзны білет — спіс «рэчавых доказаў» у справе, па якой 25 траўня ў Магілёве палітвязням прысудзілі ад 7 да 4 гадоў калоніі. «Новы Час» пагутарыў са сваякамі некаторых асуджаных, якія сёння ўпершыню за доўгія месяцы змаглі ўбачыць сваіх родных скрозь закратаваны «акварыум» у зале суда.