Здаецца, Рэкс знайшоў дом!
Прынамсі, так сцвярджае сын былых гаспадароў Рэкса, Максім. Пёс будзе жыць у вёсцы Селішча. Максім кажа, што гэта вельмі добрая сям'я, дзе Рэкса будуць любіць.
Гісторыя Рэкса — гэта гісторыя жыцця, любові, адданасці, здрады і надзеі. Ён аддана служыў сваім гаспадарам, а тыя пакінулі яго аднаго на ганку хаты пад знос.