Здаецца, Рэкс знайшоў дом!
Прынамсі, так сцвярджае сын былых гаспадароў Рэкса, Максім. Пёс будзе жыць у вёсцы Селішча. Максім кажа, што гэта вельмі добрая сям'я, дзе Рэкса будуць любіць. Гісторыя Рэкса — гэта гісторыя жыцця, любові, адданасці, здрады і надзеі. Ён аддана служыў сваім гаспадарам, а тыя пакінулі яго аднаго на ганку хаты пад знос.
Рэкс каля васьмі год жыў пры двары на ланцугу. Бывала, што гаспадары маглі з’ехаць, не пакінуўшы яму нават вады. Кармілі яго кашай, сапсаваўшы яму зубы. Але Рэкс не стаў злым і
дзікім!
А зараз гаспадары з’ехалі, зусім не паклапаціўшыся пра старычка Рэкса! А ён нікуды не сыходзіць, ляжыць ля хаты і чакае... Днямі хату зраўняюць з зямлёй, і ў Рэкс застанецца зусім
адзін, без гаспадароў і без свайго куточка.
Валанцёры, якія прыходзяць карміць Рэкса, заўважаюць, што гэта адзін з самых ласкавых і прыязных сабак на свеце! Ён удзячны за любую ўвагу, падстаўляе свае вушкі для пачасонаў, і куды важней за
ежу яму простая чалавечая ўвага.
Рэкс неверагодна сумуе. Але спадзяецца, што аднойчы хтосьці, хто прыйдзе яго пакарміць, возьме яго з сабой. Ідэальным месцам для яго была б будка на прыватным двары ці куточак у прыватным доме
— з вольным выгулам. Ростам ён трошкі ніжэй за калена.
Калі ў вашым сэрцы і ў вашай хаце ёсць вольны куточак для дарослага і такога адданага сабакі Рэкса, званіце Насці 8(025)642-46-86.
Глядзіце сюжэт пра Рэкса: