«Зялёная гулянка» на роднай мове (шмат фота)
Сядзіба «Верас» на Зэльвеншчыне — адна з самых
вядомых аграсядзібаў, і, што вельмі важна, першая ў Беларусі сядзіба-фермерская гаспадарка. Яе гаспадары — Ірына і Міхась Макеі, былі першапраходцамі аграэкатурызму ў Беларусі. Менавіта тут,
13 верасня адбылася «Зялёная гулянка» (Organic party) — адно з мерапрыемстваў
інфакампаніі «Простыя рэчы», якая рэалізуецца беларускім грамадскім аб’яднаннем «Адпачынак у вёсцы» і Міністэрствам спорту і турызму ў рамках праекта ПРААН «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё».