«А дзе ж твая дочка?» Купальскія спевы ў Батумі

Асабліва пранізлівым момантам беларускага Купалля ў Батумі сталася «Купалінка» ў выкананні Спеўнага Сходу — моцная, шматгалосая, розгаласная, пранізлівая, са спантанным павольным і троху магічным карагодам.


Людзям, выкінутым з Радзімы, вельмі важна трымацца адно аднаго і сваіх традыцый. Калісьці ўсё гэта скончыцца, і яны абавязкова вернуцца. Галоўнае, каб не разарвалася тое, што нітуе з Беларуссю.