Цэслер зладзіў выставу сваіх прац у цэнтры Вільні
Уладзімір Цэслер выставіў свае пратэставыя плакаты ў Вільні. І падзяліўся, якую з уласных прац лічыць найбольш эмацыйна складанай.
Сусветныя дні беларускай культуры адкрыліся 7 ліпеня ў Вільні выставай плакатных прац Уладзіміра Цэслера. Экспазіцыя працягнецца на Ратушнай плошчы да 31 ліпеня ўключна.
На адкрыцці прысутнічала Святлана Ціханоўская са сваёй працоўнай камандай ды прадстаўнікі віленскай мэрыі, а завяршыўся вечар гучнай «Пагоняй» у супольным выкананні мужчынскага хору «Унія» і наведнікаў.
Таксама ў жывым эфір павітаў гледачоў выставы і сам
Уладзімір Цэслер, які шчыра адказаў на пытанне: «Якая з вашых прац для вас
найбольш эмацыйна складаная?». Творца адказаў, што гэта работа Loading.
Калі вы не змаглі прысутнічаць на адкрыцці — глядзіце фота.
Што яшчэ плануецца на Днях беларускай культуры сёлета?
Далучайцеся да іншых імпрэз у межах Дзён беларускай культуры, якія праходзяць у розных гарадах па ўсім свеце.
Напрыклад, у Вільні цягам ліпеня цягам ліпеня будуць паказваць беларускія спектаклі, ствараць перформансы, падаваць дранікі з квасам па спецыяльнай цане (ды коцікаў бонусам) і нават наліваць бчб-шоты.
Вы можаце паглядзець поўную мапу падзей і дадаць свой івэнт.
Чаму гэта важна? Беларусы,
якія яднаюцца праз сваю культуру, адчуваюць больш моцы і падтрымкі адзін у
адным, каб рабіць карысныя
справы
для ўзнаўлення міру, справядлівасці і свабоды як ва ўласнай краіне, так і там,
куды завяло жыццё. Пра тое, чаму варта паўдзельнічаць у Днях беларускай
культуры, глядзіце натхняльнае
відэа.
Паводле прэс-рэлізу.
Фота Антона Туркова