Пад Стоўбцамі знішчылі брукаванку, якая мела статус помніка архітэктуры
На дзікунства звярнуў увагу Валер Дранчук.
Шэсць гадоў таму гэтаму аб'екту, здавалася, пашанцавала, яго ўнеслі ў спіс помнікаў архітэктуры. Адпаведны дакумент атрымаў Валер Дранчук.

Але на сённяшні дзень яна знішчаная, аб чым сведчыць спадар Дранчук.




Праз месяц тут ужо будзе ляжаць асфальт.

Брукаванкі рабіліся пад танкі, і раней лічыліся стратэгічнымі аб'ектамі.