Арэлі. Медытацыя для пазбаўлення абмежаванняў і пераадолення бар’ераў

Калі рамкі і межы заціснулі так, што немагчыма ісці наперад, калі падаецца, што правілы і абмежаванні цалкам падначалілі ваша жыццё, медытуйце на ўласных арэлях — разбурайце рамкі, што стрымліваюць, знішчайце абмежаванні, што замінаюць жыць і тварыць.

Крыніца: «Новы Час» [ youtube ]

Калі рамкі і межы заціснулі так, што немагчыма ісці наперад, калі падаецца, што правілы і абмежаванні цалкам падначалілі ваша жыццё, медытуйце на ўласных арэлях — разбурайце рамкі, што стрымліваюць, знішчайце абмежаванні, што замінаюць жыць і тварыць.

У традыцыйнай культуры гушканне на арэлях, як ні дзіўна, мае сакральны сэнс. Гэта дзея цесна звязана з веснавым ачышчэннем, павышэннем ураджайнасці палёў і плоднасці худобы, а таксама з дасягненнем стану «паміж небам і зямлёй». Менавіта ў такім стане, як лічылі нашы продкі, і магчыма перасекчы нейкія межы (арэлі цесна звязаныя з абрадамі ініцыяцыі). Стан «паміж небам і зямлёй» вызваляе чалавека ад уздзеяння зямных законаў і ўплываў, робіць яго вольным.

А вы гатовыя паляцець на сваіх арэлях, знішчаючы абмежаванні, разбураючы рамкі, сціраючы межы?

Перад медытацыяй: 

  • Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
  •    Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню. 
  •    Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)


Вітаем у падарожжы ў Сусвет!