Былыя вязні Азарычаў: прыедзь сюды, Аляксандр Рыгоравіч!

Гамельчукі, у тым ліку былыя вязні, наведалі лагер смерці ў Азарычах. Але сёння нешматлікія вязні Азарычаў засталіся без уселякіх ільгот, пра што са слязьмі на вачах расказвалі карэспандэнту НЧ адначасова ўзгадваючы жахі лагеру смерці.