МУС: Украінцы, якія пераехалі ў Беларусь, міліцыі клопатаў не ствараюць

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч паведаміў, што грамадзяне Украіны, якія пераехалі ў Беларусь, міліцыі клопатаў не ствараюць.



480_bejenets.jpg

“Яны (грамадзяне Украіны), з пункту гледжання кампетэнцыі міністэрства ўнутраных спраў, нам асаблівых клопатаў не дастаўляюць”, — сказаў Шуневіч ў Мінску журналістам.

Разам з тым ён адзначыў, што “спецыфіка таго, што адбываецца ва Украіне, магчыма, у нейкай ступені выявіцца ў гэтых грамадзян, прывядзе, магчыма, да нейкіх сацыяльных наступстваў”. “Мы да гэтага гатовыя, з імі праводзіцца прафілактычная праца”, — працягнуў міністр.

“Але падкрэсліваю, на сённяшні момант нейкіх асаблівых праблем у нас няма”, — дадаў Шуневіч.

Раней, у канцы красавіка, на сустрэчы з дэлегацыяй прадстаўніцтва ААН/ПРААН кіраўнік МУС заяўляў, што ў Беларусі зарэгістравана каля 80 тыс. вымушаных мігрантаў з Украіны, але фактычна іх каля 60 тыс. “Тэма вымушанай міграцыі для нас асабліва актуальная. Сёння ў Беларусі зарэгістравана каля 80 тыс. украінцаў, але з улікам таго, што некаторыя з іх пакінулі рэспубліку, фактычная лічба — прыкладна 60 тыс. чалавек”, — сказаў міністр.

Інтэрфакс