МХД: прыняцце Беларусі ў Балонскі працэс не прывяло да паляпшэння сітуацыі з правамі студэнтаў

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты шкадуюць, што прыняцце Беларусі ў Балонскі працэс не стала новым крокам да рэформаў сістэмы адукацыі і паляпшэння сітуацыі з правамі студэнтаў. Тым не менш, гэта дае новыя магчымасці для працы моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, новыя магчымасці для студэнтаў.



thumbnail_1416814343.jpg

Далучаючыся да Балонскага працэсу, беларускія ўлады абавязаліся выконваць новыя стандарты сістэмы адукацыі. Акадэмічную супольнасць, выкладчыкаў і студэнтаў неабходна інфармаваць аб новых іх магчымасцях і правах.

МХД будуць дамагацца рэальных рэформ, каб беларуская адукацыя была канкурэнтаздольнай, дыпломы беларускіх ВНУ каціраваліся за мяжой, а беларускія выпускнікі цаніліся на адным узроўні з выпускнікамі лепшых універсітэтаў свету.

“МХД і іншыя моладзевыя арганізацыі праводзілі кампанію “Беларусь у Балонскі працэс”, каб не толькі далучыцца да працэсу, але і дамагчыся правядзення рэформаў. Рэформаў не адбылося, але тым не менш з’явіліся новыя шанцы для моладзі. Спадзяемся, што студэнты і акадэмічная супольнасць змогуць скарыстацца імі і дамагчыся выканання еўрапейскіх стандартаў адукацыі ў Беларусі”, — адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.

Прэс-служба БХД

Чытайце таксама:Беларусь у Балонскі працэс: праскочым нахаляву?