Хакей у краіне, дзе не ўсё "акей"
Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі аказаўся даволі дарагім мерапрыемствам. Яго падрыхтоўка абышлася прыкладна ў мільярд даляраў. Але ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што пасля чэмпіяната краіну чакае цяжкае пахмелле, бо эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя праблемы толькі назапашваюцца і немінуча будуць ствараць напружанне ў грамадстве.