Мінгарвыканкам адмовіў Партыі БНФ: ля помніку Шаўчэнкі «іншае перапрыемства»
Мінгарвыканкам у чарговы раз адмовіў Партыі БНФ у правядзенні мітынга салідарнасці з народам Украіны. Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў прасіў мінскія ўлады дазволіць правядзенне мітынгу 28 мая з 18 да 19.30 гадзінаў ля помніку Тарасу Шаўчэнку.
![gi_3875_18500_big.jpg gi_3875_18500_big.jpg](/img/v1/news/full/gi_3875_18500_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У лісце за подпісам намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігара Карпенкі паведамляецца, што правядзенне мітынгу ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны не дазволенае ў сувязі з тым, што «на месцы перасячэння вуліц Кісялёва і Старавіленскай, у Сцяпанаўскім скверы каля помніка Тарасу Шаўчэнку, запланаванае іншае мерапрыемства». Аднак, што гэта за «іншае мерапрыемства» не ўдакладняецца, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.
Адзначым, гэта ўжо трэцяя адмова Партыі БНФ на правядзенне мітынгу салідарнасці з украінскім народам.