Цмок: медытацыя на пазбаўленне ад абмежавальных установак
Цмок у традыцыйнай карціне свету беларусаў — хтанічны вобраз, які ўвасабляе цэласны, яшчэ непадзелены першасвет. У гэтым «субстраце» можа адбыцца абсалютна ўсё. Любая верагоднасць тут можа стацца рэальнасцю.
У гэтым свеце мы можам дасягнуць усяго, чаго сапраўды жадаем.
Больш познія ўяўленні пра цмока былі звязаны з багаццем. Убачыўшы зарніцы (бязгучныя маланкі на небе), нашы продкі верылі, што гэта ляціць цмок і нясе золата ў жываце.
Мы прапануем выпусціць на волю свайго цмока і разам з ім адправіцца на пошукі сапраўдных скарбаў.
Мантаж: Крылы
Музыка: muzyka do medytacji 113601
З канала: Rain drop relaxing music / youtu.be/NkDrropPLiM
Перад медытацыяй:
— Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі);
— Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню;
— Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце);
— Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!