Човен. Медытацыя для адкрыцця і прыняцця новага ў жыцці
Калі вы хочаце нешта змяніць у сваім жыцці, калі «па-старому жыць не хочацца, а па-новаму — не можацца», сядайце ў човен і плывіце да невядомага берага новых магчымасцей.
У традыцыйнай карціне свету нашых продкаў човен (лодка) сімвалізуе дапаможны сродак пры важным жыццёвым пераходзе. На чаўне героі пераплываюць мора-акіян у казках, лодка перавозіць душы на той свет.
Мантаж: Крылы
Музыка: infinitely by Keys of Moon | soundcloud.com/keysofmoon. Рromoted by free-stock-music.com
Ліцэнзія: Creative Commons / Attribution 4.0 International (CC BY 4.0)
Перад медытацыяй:
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!