Дарога. Медытацыя на адшуканне свайго шляху
Калі падаецца, што жыццё ідзе «не туды», і незразумела, што рабіць далей, варта знайсці сваю дарогу.
У карціне свету нашых продкаў дарога звязвала «той» і «гэты» свет, вяла да неба (Бога). Сустрэчы на дарозе лічыліся добрым знакам. У той жа час ні ў якім разе нельга было будаваць жытло на месцы, дзе праходзіла дарога. Бо з дарогай звязана шмат замоў і варожбаў, дарозе «аддавалі» хваробы і няўдачы.
Мы ж прапануем з дапамогай медытацыі сярод тысячы дарог знайсці сваю і смела крочыць па ёй насустрач свайму шчасцю.
Перад медытацыяй:
Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!
Мантаж: Крылы
Музыка:
1. What Happens When We Die by Savfk | www.youtube.com/savfkmusic
Music promoted by https://www.free-stock-music.com
Creative Commons / Attribution 4.0 International (CC BY 4.0) / creativecommons.org/licenses/by/4.0/
2. www.bensound.com
License code: JG0KCPPRLQCHHWYB