Дрыгва. Медытацыя на прыняцце
Калі вас непакоіць нейкая сітуацыя, нешта муляе, і вы ніяк не можаце прыняць штосьці, паспрабуйце зірнуць на гэта з іншага боку. У любой, нават самай складанай і страшнай сітуацыі, ёсць нешта пазітыўнае. І знайсці гэты пазітыў вам дапаможа медытацыя «Дрыгва».
Балота (дрыгва) у карціне нашых продкаў з’яўлялася прытулкам для рознага кшталту нячысцікаў, жахаў. У дрыгву кідалі «брудныя» рэчы: адзенне нябожчыка, прадмет, на які перавялі сурок і г. д. У некаторых рэгіёнах на балоце хавалі самагубцаў.
У этымалагічных паданнях стварэнне дрыгвы прыпісваецца часцей за ўсё Чорту — антаганісту Бога.
А з іншага боку, балота ўспрымалася як бессістэмная сумесь першаэлементаў: вады, зямлі. Такі сабе хаос, з якога можа нарадзіцца ўсё, што заўгодна: як дрэннае, так і добрае.
А што вы бачыце на балоце: небяспечныя акенцы з цёмнай вадой ці салодкія журавіны?
Мантаж: Крылы
Музыка: Brahe by Punch Deck | free-stock-music.com
Ліцэнзія: Creative Commons / Attribution 3.0 Unported License (CC BY 3.0)
Перад медытацыяй:
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!