Дзень з Ігарам Ільяшом у падарожжы ў гомельскі СІЗА-3, дзе трымаюць Кацярыну Андрэеву

Гадзіны ў цягніку на Гомель, гадзіны ў чарзе пад сценамі СІЗА-3, гадзіны ў цягніку на Мінск. Такім чынам праходзіць адзін дзень на тыдзень у Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай. «Новы Час» далучыўся да Ігара ў адным такім падарожжы. Падчас паездкі Ігар падзяліўся  гісторыяй свайго і Каці кахання, сваімі думкамі наконт таго, калі зменіцца сітуацыя ў Беларусі, распавёў, як можна дапамагаць палітвязням.

.