Дзяркач. Медытацыя каб упарадкаваць свае жыццё
Новая медытацыя па-беларуску на YouTube-канале «Беларуская гармонія»! Калі эмацыйнае смецце, бясконцыя бытавыя клопаты, няўпэўненасць у сваім заўтра загрувасцілі кожнае імгненне і не даюць жыць напоўніцу, вазьмі свой дзяркач і прывядзі ўсё да ладу.
Для нашых продкаў венік (дзяркач, галень) быў не толькі неабходным прадметам хатняй гаспадаркі, але і ўвасабляў у сабе сам дух жытла. Часта атаясамляўся з продкамі альбо дамавіком. Таксама гэта быў «магічны» прадмет: ім карысталіся ў разнастайных абрадах, лічылі надзейным абярэгам.
То і мы прапануем навесці чысціню і парадак у сваіх думках, у сваім жыцці з дапамогай медытацыі «Дзяркач».
Перад медытацыяй:
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце).
• Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет і падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя медытацыі на беларускай мове!
Мантаж: Крылы
Музыка: "Soothing" by AshamaluevMusic / link.ashamaluevmusic.com