Яблык. Медытацыя, каб прыдаць смаку жыццю
Калі жыццё стае шэрым і нецікавым, нішто не радуе і не выклікае эмоцый, знайдзіце свой яблык, атрымайце сапраўдную асалоду, адчуйце раскошу і прагу жыцця.
У традыцыйнай карціне свету нашых продкаў яблыня ўвасабляе плоднасць, каханне, здароўе, цэласнасць, дабрабыт, радасць і асалоду жыцця. Яблык абазначае здароўе, прыгажосць, раскошу. Ён з’яўляецца крыніцай жыццёвай энергіі, маладосці, прыгажосці і асалоды.
Перад медытацыяй:
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэты, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!
Мантаж: Крылы
Музыка: Journey’s End by Purrple Cat | purrplecat.com
Music promoted by www.free-stock-music.com Creative Commons / Attribution-ShareAlike 3.0 Unported (CC BY-SA 3.0)