«Калі бежанцы не мы — тады гэта добра»
Напярэдадні Сусветнага дня бежанцаў, які адзначаецца 20 чэрвеня, мы спыталі ў мінчукоў, што яны ведаюць пра праблемы людзей, якія вымушаны былі пакінуць сваю радзіму. І як увогуле ставяцца да ўцекачоў, што прыязджаюць у Беларусь. І вось якія адказы атрымалі.