Еўрасаюз можа прыпыніць бязвіз для асобных краін
Калі колькасць суіскальнікаў прытулку з краін, для якіх дзейнічае бязвізавы рэжым з ЕС, будзе па-ранейшаму расці, варта чакаць мер процідзеяння, папярэдзілі ў Еўракамісіі.
У сувязі з тым, што расце колькасць суіскальнікаў прытулку з краін, для якіх дзейнічае бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам, Еўракамісія прыстрашыла ўвядзеннем мераў процідзеяння.
Калі працэс будзе працягвацца, ЕС можа прыпыніць бязвіз для асобных краін, заявіў камісар ЕС па міграцыі і ўнутраных справах Дзімітрыс Аврамопулас у інтэрв'ю газетам групы Funke, якое было апублікаванае ў панядзелак, 17 чэрвеня.
Паводле Аврамопуласа, меры процідзеяння могуць закрануць краіны Заходніх Балкан і Лацінскай Амерыкі. "Наша пасланне дзяржавам, грамадзяне якіх маюць права ўязджаць у ЕС без візаў, зразумелае: ахоўваць гэту прывілей — ваша адказнасць", — падкрэсліў еўракамісар. Ён выказаў надзею, што падобных крайніх мераў яшчэ можна будзе пазбегнуць.
Усё менш нелегалаў просіць прытулак у ЕС
Між тым, колькасць нелегальных суіскальнікаў прытулку ў ЕС у цэлым апусцілася на ўзровень 2014 года — да пачатку міграцыйнага крызісу. У першыя месяцы 2019 года яна працягвала падаць і дасягнула 32 400 чалавек, зменшыўшыся на 31 працэнт у параўнанні з тым жа перыядам папярэдняга года.
Паводле дадзеных Еўрапейскага бюро падтрымкі міграцыйных працэсаў (EASO), у першыя чатыры месяцы гэтага года амаль кожная чацвёртая заява аб прытулак у ЕС падавалася ад грамадзяніна адной з краін, якія заключылі з ЕС пагадненне аб бязвізавым рэжыме.
Да прыкладу, колькасць суіскальнікаў прытулку з Венесуэлы ў параўнанні з такім жа перыядам 2018 года вырасла на 121% і дасягнула 14 257 чалавек, з Калумбіі — на 156% (8097 чалавек), з Албаніі — на 30% (7138 чалавек). Станоўчы адказ атрымлівае толькі менш за палову такіх суіскальнікаў.
Раней, 10 чэрвеня, паведамлялася, што агульная колькасць суіскальнікаў прытулку ў ЕС істотна вырасла. Са студзеня па канец красавіка каля 206 тысяч 500 чалавек упершыню падалі хадайніцтва аб прадастаўленні ім прытулку на тэрыторыі ЕС, што на 15% больш, чым за той жа перыяд мінулага года.
Паводле www.dw.com