Дзень адзінства, якога няма. Расійскае «свята згоды» ў карыкатурах

4 лістапада Расія адзначае Дзень народнага адзінства — свята, якое павінна было замяніць 7 лістапада і стаць сімвалам згоды. Але замест еднасці — іронія і смех. Карыкатуры апошніх гадоў паказваюць, што гэтае «адзінства» існуе толькі на паперы і ў прапагандзе.

Свята 4 лістапада, названа спачатку днём «згоды і прымірэння», а потым — Днём народнага адзінства, было створана перш за ўсё, каб выцесніць свята 7 лістапада. Савецкая эпоха прайшла, а адзначэнне рэвалюцыі мае, мякка кажучы, супярэчлівы падтэкст. Таму ў лістападзе было патрэбна новае свята. Яго фармальна прыцягнулі пад дату вызвалення Крамля ў 1612 годзе. Штогод дзяржаўная прапаганда спрабуе навязаць новую дату людзям, у тым ліку і сродкамі графікі.

photo_2025_11_03_15_31_28.jpg

Большасці расейцаў, аднак, падзеі XVII стагоддзя — глыбока фіялетавыя. Таму ад пачатку сэнс новага свята застаўся незразумелым — што, дарэчы, аператыўна адзначылі карыкатурысты.

photo_2025_11_03_15_31_32.jpg

Адзіны гістарычны персанаж часоў Смуты, які сапраўды вядомы ў народзе, гэта — Іван Сусанін. Зрэшты, стаўленне да яго сёння хутчэй іранічнае.

photo_2025_11_03_15_31_34.jpg

Нядзіўна, што 4 лістапада гэта нагода высмеяць гэтае самае ўяўнае «адзінства расейцаў» у розных сферах. Вельмі папулярна, напрыклад, тэма вялізных сацыяльных кантрастаў.

photo_2025_11_03_15_31_37.jpg

Або тое, наколькі «адзіныя» чыноўнікі і простыя людзі.

photo_2025_11_03_15_31_39.jpg

Вельмі часта ў малюнках высмейваюцца метады дасягнення «адзінства» расейцаў.

photo_2025_11_03_15_31_41.jpg

Зрэшты, пэўная форма адзінства ў Расіі ўсё ж існуе. Гэта калі простыя людзі 4 лістапада скідваюцца на чарговую бутэльку гарэлкі. Так што без «адзінства» краіна сапраўды не застанецца.

photo_2025_11_03_15_31_44.jpg