Калядная зорка: медытацыя на здзяйсненне самых запаветных жаданняў і мар
У хрысціянскай традыцыі Калядная зорка стала прадвесніцай нараджэння Збавіцеля. Матыў жа васьміканцовай зоркі вядомы са старажытнасці ў розных народаў. Яго семантыка вывучаецца і па сённяшні дзень.
У народных уяўленнях з’яўленне Каляднай зоркі абвяшчае пачатак новага цыкла жыцця. Гэта заўжды надзея на лепшае.
Мы прапануем знайсці свой шлях да мары, які асвятляе ваша Калядная зорка.
Мантаж: Крылы
Музыка: «Ambient» Sappheiros — Looking Back
З канала: Sappheiros / youtu.be/JzAG6toMurs
Перад медытацыяй:
— паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі);
— праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню;
— паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце);
— уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне);
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!