Конь. Медытацыя для гарманізацыі свайго стану ў руціне побыту

Новая медытацыя па-беларуску на YouTube-канале «Беларуская гармонія»! Калі адчуваеш застой у жыцці, быццам трапіў у каляіну, з якой ніяк не можаш выкараскацца, медытацыя «Конь» дапаможа зрабіць першы крок да свабоды, да новага лепшага этапу свайго жыцця. 

Конь — свяшчэнная жывёла бадай ва ўсіх індаеўрапейскіх народаў. Ён цесна звязаны з трыма асноўнымі пластамі грамадства: святарамі, ваярамі, земляробамі.


Крыніца: Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс [ youtube ]

Нашы продкі шанавалі гэтую жывёлу не толькі за яе працоўныя здольнасці, але і за сувязь з сакральным: конь — верны сябра (атрыбут) сонечных багоў (Ярылы, Пяруна), казачных герояў і інш. 

Мы таксама прапануем з дапамогай медытацыі «Конь» выбрацца са сваёй жыццёвай «дупы» і поўным ходам скакаць насустрач новаму і лепшаму. 

Перад медытацыяй: 

  • Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
  • Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню. 
  • Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне). 

Вітаем у падарожжы ў Сусвет і падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя медытацыі на беларускай мове!