Сляды пакланення крыніцам археолагі датуюць аж каменным векам. На Беларусі ж і па сёння ў многіх месцах шануюць крыніцы, вераць, што вада з іх дапамагае пазбавіцца шмат ад якіх хвароб.
Таму мы прапануем вам здейсніць ментальнае падарожжа да цудадзейнай крыніцы, каб знайсці тую самую першародную чысціню, палепшыць стан свайго эмацыйнага здароўя.
Мантаж: Святлана Лазоўская
Музыка з канала Sound Healing
Перад медытацыяй:
— Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце месенджары на камп’ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
— Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
— Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
— Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!