Люстэрка. Медытацыя для вяртання веры ў свае сілы, прыдання ўпэўненасці ў сабе
Калі адчуваеце няўпэўненасць, страту сілаў і жадання штосьці рабіць, стому і недавер да гэтага свету, зазірніце ў чароўнае люстэрка сваёй душы і ўбачце там лепшае.
У народных уяўленнях люстэрка лічылася прадметам-абярэгам. Яно магло паказаць сапраўдную сутнасць аб’екта, а таксама праявіць у рэальнасці міфічных істот, зрабіць іх бачнымі для чалавека.
Мы прапануем з дапамогай медытацыі ўбачыць і прыняць лепшую версію сябе. Адчуць упэўненасць і паспяховасць, убачыць сваю непаўторную прыгажосць і сілу.
Перад медытацыяй:
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!
Мантаж: Крылы
Музыка: Clouds by Alex-Productions / onsound.eu
Music promoted by www.free-stock-music.com Creative Commons / Attribution 3.0 Unported License (CC BY 3.0) creativecommons.org/licenses/by/3.0/deed.en_US