Матылёк: медытацыя на прыняцце сілы свайго Роду
Калі нам патрэбна падтрымка, вера ў свае сілы, мы звяртаемся да блізкіх і родных. Але дапамагчы могуць не толькі тыя, хто побач. Надаць сілы, натхніць, супакоіць можа і само ўсведамленне велічы і магутнасці свайго Роду.
Варта проста ўзгадаць, колькі ў вас продкаў. Уявіць і адчуць іх любоў. І дапаможа гэта зрабіць медытацыя «Матылёк». У карціне свету нашых продкаў матылёк быў пасрэднікам паміж светам жывых і памерлых, прадвеснікам смерці (калі прылятаў у хату да сталага ці хворага чалавека). У некаторых рэгіёнах матылькоў лічылі душамі памерлых.
Мантаж: Крылы
Музыка: Мідвінтэр Скот Баклі | https://soundcloud.com/scottbuckley
Музыка прасоўваецца https://www.free-stock-music.com
Creative Commons/Attribution 4.0 International (CC BY 4.0)
Перад медытацыяй:
- Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
- Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
- Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!