Меркаванне: Клопат дзяржавы пра дзяцей — паказуха

Колькі дзяцей у вашай сям'і? А колькі вы б хацелі мець? Ці дастаткова робіцца у нашай краіне, каб дзяцей нараджалася болей? Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей мы звярнуліся з гэтымі пытаннямі да менчукоў.


Нагадаем, 1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Першы Міжнародны дзень абароны дзяцей быў праведзены ў 1950 годзе.