Млын. Медытацыя каб наладзіць добры працоўны рытм
Новая медытацыя па-беларуску на YouTube-канале «Беларуская гармонія»! Калі перад вамі паўстала цяжкая задача ці вялікая праца, памедытуйце на тое, як няспынна і нястомна круцяцца колы млына, як жорны перамолваюць зерне на муку. Адчуйце гэты няспешны рытм і ў вас усё атрымаецца!
Вы справіцеся з любой задачай і любым аб’ёмам працы.
У карціне свету нашых продкаў млын — месца чароўнае і моцнае. Млынары ўяўляліся магутнымі чараўнікамі, якія мелі дамовы і з Богам, і з чортам.
Мы прапануем вам пачарпнуць гэтай моцы і наладзіцца на плённую працу і рашэнне важных задач з дапамогай медытацыі «Млын».
Перад медытацыяй:
Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет і падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя медытацыі на беларускай мове!!