У КДБ – па-беларуску: Пра што пісалі на роднай мове ў рэпрэсіўны орган

Дзякуючы дзейнасьці Кібэрпартызанаў, якія выцягнулі з КДБ усе электронныя звароты за амаль 10 гадоў, беларусы пагрузіліся ў цёмную старонку з жыцьця суграмадзянаў. Мы знайшлі даволі шмат допісаў і па-беларуску. Пра што яны?

Ілюстрацыя: instagram.com/belarus_minulaja

Ілюстрацыя: instagram.com/belarus_minulaja

Арфаграфія канкрэтных зваротаў захаваная ў арыгінале.

У лютым 2023 года Павел Д. занепакоіўся

«Добры дзень, хачу паведаміць пра чалавека які распаўсюджвае шкоднаснае ПА па тэрыторыі Беларусі, тым самым абкрадаючы мірных грамадзян. Яго імя і Прозвішча – Н… Аляксей Дзмітрыевіч. Кантактны нумар тэлефона – (схаваны намі). Праверце калі ласка сацыяльныя сеткі дадзенага чалавека, ходзяць чуткі пра тое што ён заклікае да мітынгаў. Усяго добрага!»

У 2014 годзе неабыякавы грамадзянін з Гомеля Павел Ш. паведамляў пра пагрозу «рускага сьвету»

«Добры дзень! Нагодай для майго звароту паслужылі некалькі прычын: 1) Сітуацыя якая складваецца ва Украіне на тэрыторыі Донбас. 2) Вострыя перажыванні за будучыню Рэспублікі Беларусь, а менавіта за яе незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. І артыкул на незалежным інтэрнэт рэсурсе. У апошні час на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь назіраецца з’яўленне мноства аб’яднанняў з суседняй дзяржавы (Расеі) якія вызнаюць ярка выражаны Расійскі нацыяналізм, якія займаюцца распаўсюджваннем незарегістраванай сімволікі, у прыватнасці сімволікі Расійскай Федэрацыі і сімволікі сваіх арганізацый (якія не зьяўляюцца сімволікай Рэспублікі Беларусь). Выклікае асцярогі тое што гэтыя арганізацыіі і суполкі нясуць у сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве сепаратысцкія настроі і пагрозу незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь.

А гэтак жа заяўляючы што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца неад’емнай часткай нейкага «русского мира» нясуць пагрозу гістарычнай і культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь. з усім вышэй сказаным звяртаюся да вас з заявай праверыць на прадмет рэгістрацыі, права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь а так жа права ажыццяўляць сваю дзейнасць і распаўсюджваць сваю сімволіку і друкаваную прадукцыю наступныя арганізацыі : 1) Цэнтр Расійскага Фонду «Рускі свет» пад кіраўніцтвам Вячаслава Ніканава. 2) незарэгістраваная арганізацыя якая распаўсюджвае свае ідэі ды сімволіку па усёй Рэспублікі Беларусь (спасылка на сацсеткі). Сустрэчы у іх праходзяць г. Гомелі ў 16-00 ў ДК Фестывальны на 3 паверсе, уваход з боку басейна Дэльфін па чэцьвяргах ды нядзелях».

У 2016 годзе Людміла Р. пісала некалькі разоў

Напачатку пра мігрантаў:

«Прашу навесці парадак на Брэстскім чыгуначным вакзале.. Прыбраць тых "бежанцаў" з Чачні і інш 5 год таму я прыняла такую сям'ю у сваю кватэру.. Дапамагла ім зняць кватэру. Пасля таго звязвалася з супрацоўнікам Брэсткага КДБ — пра тую сітуацыю.. Ніякія яны не бежанцы.Рвуцца да сытай Яўропы. А пакуль яны робяць наша жыццё небяспечным..Дачка мая навучаецца у Польшчы. І зараз студэнты не могуць спакойна ехаць на навучэнне. Вакзал падобны на нейкі усходні базар. Я уявіла што такі лагер улаштуе апазіцыя- у знак якога пратэсту...Уявілі вашы дзеянні тады? А што вам замінае разабрацца з гэтай праблемай? Відаць страх перад Пуціным».

Акрамя гэтага Людміла зьбіралася вылучацца ў парлямэнт:

«Паслухала нашага прэзідэнта на нацыянальным сходзе. Патрабаванні да будычых кандытаў у парламент. Усё пра мяне..Трэба балатавацца.У мяне ужо ёсць вопыт удзелу у выбарчых кампаніях. І хачу прапанаваць вам на гэты раз не псаваць настрой і здароў'е мне і не траціць ваш час..Не выкарыстоўвайце больш міліцію і пракурора супраць мяне.У іх ёсць нармальная праца..(Веласіпед украдзены у суседнім пад'ездзе знайшлі за два дні). Калі вам трэба нешта даведацца пра мяне, ці задаць пытанне званіце самі..І вельмі хачу падзякаваць вас за падрыхтоўку да гэтай кампаніі майго удзелу. Вясной 2015 году адначасна страціла працу я і мой сын. (Усе такія супадзенні у маім жыцці толькі пры вашым удзеле). Пры увальненні я перадала майму дырэктару (Маларыцкае ПМС) Парчэўскаму Валерыю Пятровічу 2 дакументы і просьбу пазваніць вашаму службоўцу і перадаць словы падзякі.

Толькі восенню я даведалася што спадар Парчэўскі тыя дакументы цягае і паказвае і в установах улады і у Брэстмеліводгасе..Без вашага дазволу ён такое не зрабіў бы. Я б не хацела выкарыстоўваць тую тэму на выбарах. Але раённыя улады хай ведаюць. Мне падаецца, што усё што робіцца супраць мяне і маёй сям'і напраўлена на тое каб выціснуць нас з краіны. Усе парады вашых супрацоўнікаў (якія яны давалі мне мінулымі гадамі я выканала)..Таму калі зноў улаштуеце мне правакацыю, я з'еду. Дачка ужо у Польшчы. Паперы усе на атрыманне дзецьмі карты паляка зроблены. А пакуль мне патрэбна праца і паспрабую прыняць удзел за змаганне за месца у парламенце. Маё месца у гэтай краіне».

Ілюстрацыя: instagram.com/belarus_minulaja

Ілюстрацыя: instagram.com/belarus_minulaja

Усярэдзіне 2023 года Дзьмітры К. вырашыў данесьці на іншага чалавека

«Жадаю данесці да вас наступную інфармацыю; грамадзянін А. Аляксандр (горад Брэст) тэл. (схаваны намі) які перасоўваецца па дарогах агульнага карыстання з нумарным знакам (схаваны намі). Не аднаразова прыбываў на тэрыторыі Украіны дзе быў паспяхова завербаваны. З пачатку 2021 года на пастаяннай аснове падае розныя звесткі, а з 2022 года аб перамяшчэнні войскаў РФ і дыслакацыі на тэрыторыі Беларусі. Няхай жыве Беларусь!»

Улетку 2023 года таямнічы адвакат Фэрнанда Паля пакінуў такі запіс для разгляду

«Добры дзень. Мяне папрасілі звярнуцца да вас з інфармацыяй аб грамадзянах Беларусі (Л. Сяргей з жонкай Людмілай Л., зарэгістраваных па адрасе (схаваны намі), якія пад выглядам турыстаў займаліся незаконнай працоўнай пазіцыянуючы сябе пацярпелымі ад «рэжыму Лукашэнкі» і распаўсюджваючы пікантныя падрабязнасці аб дзеяннях урада і спец.службаў, кічучыся блізкім знаёмствам з некаторымі з іх…. уціраліся ў давер да мясцовых жыхароў просячы здаць ім пакой, а пасля выносілі каштоўныя рэчы.

У дадзены момант яны накіроўваюцца ў рэспубліку Беларусь з чарговым "выйгрышам" каля 4000 еўра. Паколькі вышэйзгаданыя асобы знаходзяцца па-за юрысдыкцыяй і прававым полем краін пацярпелых, просім каб гэтыя асобы заплацілі падаткі за ўсе сумы, якія яны зарабілі і скралі на працягу паўгода знаходжання ў «турыстычным ваяжы» і далейшай забароне на выезд, калі гэта магчыма, з рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік сіндыката адвакатаў Фернанда Паля».

Канстантын Ж. з Гомеля ў 2017 годзе даслаў наступны зварот

«Кіраўніку КДБ Беларусі. Заява. Прашу правесці службовую праверку да супрацоўнікаў Гомельскага КДБ Па факце сакрыцця злачынства а магчыма і саудзеле у злачынстве! Падрабязнасці у дадзенным матэр’яле: (спасылка на інтэрнэт—рэсурс). Удакладненні: Кантрабандыст быў сапраўды! У КДБ Гомеля я тэлефанаваў неаднаразова, распавядаў аб кантрабандыстах і што яны хочуць ..але яны не рэаагавалі! Запісы размоў з кантрабандыстамі і супрацоўнікамі КДБ у мяне захаваліся! Але адказ на мой зварот і вынік парверкі-бянтэжыць мяне!

Наўпростава супарцоўнікі КДБ адказваюць што нічога не было!! Лічу што магчыма яны у доле з кантрабандыстамі ці увогуле яны крышуюць такі бізнес! Прашу праверці парверку па факце сакрыцця злачынства і не рэагаванне на зварот! Мой зварот з падрабязнасцямі справы знаходзіцца у КДБ па Гомельскай вобласці!»

Аналітык Рыгор Астапеня дасылаў запыт у КДБ

«Шаноўнае спадарства! Мяне зваць Рыгор Астапеня. Я з'яўляюся аналітыкам Chatham House, міжнароднага аналітычнага цэнтра, які знаходзіцца ў Лондане. У дадзены момант я рыхтую даследванне аб супрацоўніцтве беларускіх дзяржаўных органаў з Еўрапейскім Саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Быў бы вельмі Вам удзячны, калі б Вы мелі магчымасць адказаць на два мае пытанні. У прыватнасці я хацеў бы запытацца: 1) Як выглядаюць кантакты і супрацоўніцтва Вашай арганізацыі з арганізацыямі краінаў Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскага Саюза і Злучаных Штатаў Амерыкі? 2) У якіх сфераў, на Вашую думку, гэта супрацоўніцтва можа быць пашырана і палепшана? З павагай, Рыгор Астапеня, Доктар грамадскіх навук Аналітык Chatham House».

Выпадак у Жодзіна Андрэя К.

«ПРЫВИТАННЕ ! ЗДАРЫУСЯ ТАКИ ВЫПАДАК — К НАМ У ХАТУ У ЖОДЗИНА ПРЫХОДЗИЦЬ ЧАС АД ЧАСУ РАБИТЬ МАНИКЮР И ПЕДИКЮР В. ГАЛЯ ,ЯНА НАМ ПРЫНОСИЛА ПАЧАСТАВАЦЬ СУХУЮ ГРУЗИНСКУЮ АДЖЫКУ И ПАСЛЯ ГЭТАГА У МЯНЕ И У БАЦЬКИ МАЯГО СТАЛА ИДЦИ КРОУ З АДНАГО МЕСЦА ...»

Накруткі на этапе збора подпісаў на выбарах 2020?

3_768_logo.jpg

Уладзімер Целяпун быў відавочна занепакоены дзіўнымі лічбамі некаторых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года:

«У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных справаў Рэвспублікі Беларусь ад прадстаўніка РПГА «Беларускі Хельсінскі камітэт» назіральніка ў Мазырскай раённай выбарчай камісіі Целяпуна Ўладзіміра Андрэевіча.

ЗАЯВА 22 червеня 2020 г. я прысутнічаў на паседжанні Мазырскай раённай выбарчай камісіі па праверцы подпісаў, прадастаўленых каардынатарамі претэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Презідэнта Республікі Беларусь. У адпаведнасці з ч.1 арт. 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь «падрыхтоўка і правядзенне выбараў Презыдэнта Рэспублікі Беларусь, … ажыццяўляецца адкрыта і галосна». На маю вусную прапанову дазволіць прасутнічаць пры працэдуры праверкі подпісаў у адной з груп – ад старшыні камісіі М. Пашынскага мне было катэгарычна адмоўлена. 29.06.2020 года на паседжанні камісіі былі зацверджаныя вынікі праверкі подпісаў за претэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Презідэнта. Вялікі сумнеў выклікае колькасьць сабраных подпісаў у Мазыры і раёне членамі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты за С.Черачня і А. Дзмітрыева, паступіўшых у Мазырскую раённую выбарчую камісію. Не маючы ў горадзе і раёне структураў сваіх арганізацыяў, нязначную колькасьць членаў ініцыятыўнай групы (у межах да 10 чалавек), не праводзячы штодзённых пікетаў па зборы подпісаў, не гаворачы пра абыход кватэраў пад час пандэміі – сабраць больш за 4 (чатыры) тысячы подпісаў – задача не вырашальная (з асабістага досведу каардынатара выбарчых кампаніяў з 2001 года). - Як гэтыя падпісныя лісты трапілі ў Мазырскую выбарчую камісію? - Хто з каардынатараў гэтых претэндэнтаў здаваў падпісныя лісты ў камісію? - Прозвішчы, імя і імя па бацьку членаў ініцыятыўнай групы занесены ў падпісныя лісты друкаваным спосабам.

Пасьля праверкі ЦВК, у Ганны Канапацкай стала больш подпісаў на 36 588 ад пададзеных 110 тысяч, у Сяргея Черечня – 37 109 ад пададзеных 106 тысяч. Андрэю Дзьмітрыеву залічылі 106 841 подпіс, падаў «105-107 тысяч». Такія ж заўвагі тычацца і іншых претэндэнтаў. У тым ліку і за дзейнага презідэнта А. Лукашэнка. Адзіны дзень пікета па збору подпісаў за яго кандыдатуру 18 чэрвеня ў Мазыры, напрыканцы адведзенага тэрміна, сведчыць, (сабраная колькасьць подпісаў больш за 27 тысячаў), пра прыцягненне адміністратыўнага рэсурса. Дый і сам «пікет» быў ператвораны ў мітынг, з удзелам вядучага (журналіста «ЖП» Н.Канопліч).

і не «падзяліўся» выбарчы штаб А. Лукашэнкі сваімі подпісамі з прызначанымі спойлерамі А. Дзьмітрыевым і С. Черачэнь , А. Канапацкай? Нават самі претэндэнты ня ведаюць адкуль за іх з'явіліся гэтыя подпісы. ЦВК арганізатар гэтай вакханаліі???»