Моц Зямлі: медытацыя на пазбаўленне ад крыўды і гневу
Зямля — маці ўсяго жывога ў нашым свеце. Яна нясе ў сабе ідэю бясконцай любові да ўсяго існага. Калі адчуваеце, што вас захапіла злосць, у сэрцы пасялілася крыўда, звярніцеся да моцы Зямлі, напоўніцеся яе спрадвечнай энергіяй і ўсеабдымнай любоўю.
У карціне свету нашых продкаў Зямля з’яўляецца адным з першаэлементаў Сусвету, з якога створаны не толькі наш свет, але і сам чалавек. Зямля цесна звязана з культам продкаў і такімі паняццямі, як дом, Радзіма. А сіла продкаў і «родныя сцены» дапамогуць справіцца з любой крыўдай.
Перад медытацыяй:
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп’ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце).
• Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!
Мантаж: Крылы
Музыка: The Restoration by Scott Buckley | soundcloud.com/scottbuckley
Music promoted by www.free-stock-music.com / Creative Commons / Attribution 4.0 International (CC BY 4.0)