Ноч танцаў сваімі рукамі

Пад Гародняй прайшла Ноч танцаў. Яе без падтрымкі дзяржавы і спонсараў арганізавала мясцовая суполка аматараў традыцыйнай музыкі. Гралі Капэла гарадзенскіх дворыкаў, капэлы «На таку» і «Колісьнія» (Беларусь), Капэла Нівіньскіх і Kanka Franka (Польшча), Brička (Латвія), От-туда (Расія). Танцоры з’ехаліся з усёй Беларусі і суседніх краін. Імпрэза прайшла на аграсядзібе «Гэлена» ў вёсцы Казіміроўка ў ноч з 19 на 20 кастрычніка.