Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках — ужо заўтра
19 кастрычніка ў Гродне ў трэці раз адбудзецца міжнародная сустрэча «Дзень і ноч танцаў 19/Х/19 у гарадзенскіх дворыках».
Наведвальнікаў запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія спрадвеку танцавалі нашыя продкі. У рэпертуары — полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, фігурныя танцы. На танцполе дзейнічае прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, не ўмееш — становішся ў кола і вучышся ад іншых.
Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі. Ахвотныя выканаўцы змогуць зайграць падчас вольнага мікрафона. У традыцыйнай музыцы рэй вядуць гармонік, дуда, скрыпка, цымбалы, труба, барабан. Музыкаў запрашаюць паджэміць разам перад ноччу танцаў на адмысловых музычных пляцоўках.
Упершыню ў Беларусі госці сустрэчы завітаюць на ярмаркі майстроў музычных інструментаў, дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі.
Дзяцей чакае асобная пляцоўка з настольнымі гульнямі, традыцыйнымі танцамі ды забавамі.
Да таго ж, сустрэча дае выдатную магчымасць падняцца на званіцу і больш даведацца пра гродзенскія званы.
Удзельнікам сустрэчы можа стаць кожны. Абавязковая рэгістрацыя.
Дзе: Аграсядзіба "Гэлена", Гродзенскі раён, в.
Калі: 19.Х.19.
Праграма “Дня і ночы танцаў 19/Х/19 у гарадзенскіх дворыках”
11.00 Гродзенскія званы. Тэматычны шпацыр па вуліцах Старога Гродна з наведваннем дзейнай званіцы.
14.00 Ярмарак майстроў музычных інструментаў
(Аграсядзіба "Гэлена", в. Казіміроўка)
Сустрэчы і знаёмствы з майстрамі, рэстаўратарамі і калекцыянерамі. Прэзентацыі музычных інструментаў.
Дэманстрацыя раней не друкаваных і мала вядомых відэастужак з прыватных архіваў этнаграфічных экспедыцый.
Музычныя джэм-пляцоўкі.
Дзіцячыя пляцоўкі з настолкамі, танцамі і гульнямі.
19.00 Ноч танцаў 19/Х/19
(Аграсядзіба "Гэлена" , в. Казіміроўка)
У танцавальнай праграме граюць: KapelaNiwińskich (Польшча), KankaFranka (Польшча), Brička (Латвія), "От-Туда" (Расія), "На таку" (Беларусь), FolkBandKoliśnija / Капэля "Колісьнія" (Беларусь), Капэла Танцы ГарадзенскіхДворыкаў (Беларусь)
Вольная сцэна: час для асобных музыкантаў, дуэтаў і капэл, створаных у межах сустрэчы.
«Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў» у сацыяльных сетках
https://www.facebook.com/groups/844534892343512
Паводле прэс-рэлізу