Папараць-кветка. Медытацыя на абуджэнне творчага патэнцыялу, вяртання натхнення падчас творчага крызісу

Згодна паданням пра папараць-кветку, той, хто знойдзе яе, зможа разумець мову раслін і жывёл, прадказваць будучыню. А таксама будзе ведаць, дзе схаваныя скарбы і як іх здабыць. 


І мы прапануем вам адшукаць чароўную кветку — абудзіць свайго ўнутранага творцу, атрымаць натхненне на новыя здзяйсненні і энергію, каб завяршыць ужо пачатыя праекты.


Мантаж: Крылы

Музыка з канала mixkit.co


Перад медытацыяй:

— Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на кампьютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)

—Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню

— Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)

— Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)

Вітаем у падарожжы ў Сусвет!