Перараджэнне. Медытацыя для пераходу ў новы этап свайго жыцця
Новая медытацыя па-беларуску на YouTube-канале «Беларуская гармонія»! Пераход у новы этап — важны перыяд для кожнага чалавека. Але ў шалёным рытме сучаснага жыцця мы часта забываемся на гэта і не даём сабе часу і падтрымкі. Таму часта пераходы праходзяць непрыемна і нават балюча.
Гэтая глыбокая і моцная медытацыя адкрые для вас шлях у новае і лепшае. Мы прапануем з дапамогай медытацыі зрабіць такі пераход больш лёгкім і камфортным.
Перад медытацыяй:
Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет і падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя медытацыі на беларускай мове!
Мантаж: Крылы
Музыка: Hymn To The Dawn by Scott Buckley | https://soundcloud.com/scottbucley
Music promoted by https://www.free-stock-music.com
Creative Commons / Attribution 4.0 International (CC BY 4.0) https://creativecommons.org/licenses/by/4.0/