Пячора. Медытацыя на дапамогу ў складаных абставінах
У традыцыйных уяўленнях беларусаў пячора — гэта сакральнае сховішча. Прыродныя пячоры выкарыстоўваліся як свяцілішчы, раннехрысціянскія храмы. Адпаведна там захоўвалі самае дарагое і важнае.
Калі вы заблыталіся і не можаце знайсці рашэння нейкай задачы, завітайце ў сваю пячору падсвядомага — там ёсць адказы на ўсе вашыя пытанні.
Мантаж: Крылы
Музыка: « FSM Team» з сайта free-stock-music.com/fsm-team-eagle
Ліцэнзія: Creative Commons/Attribution 4.0 International (CC BY 4.0)
Перад медытацыяй:
- Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
- Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
- Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!