Пясок. Медытацыя на адпусканне крыўды і болю
Новая медытацыя па-беларуску на нашым YouTube-канале! Калі непражытая крыўда альбо нявыказаны боль сціскаюць сэрца і замінаюць ісці далей, калі ў думках вы вяртаецеся да іх зноў і зноў і не адчуваеце палёгкі, колькі б часу не прайшло, памедытуйце на пясок.
Пясок для нашых продкаў меў амбівалентнае сімвалічнае значэнне. З аднаго боку гэта сімвал зменлівасці і недаўгавечнасці. А з іншага — пясок выступае як будаўнічы матэрыял, з якога Бог стварыў паверхню зямлі, а чорт — горы ды балаты.
Мы ж прапануем з дапамогай медытацыі адпусціць свае боль і крыўды — няхай працякуць бы той пясок скрозь пальцы ды развеяцца ветрам. А вы набярэцеся моцы і «будаўнічага матэрыялу», каб крочыць наперад і будаваць сваю шчаслівую будучыню!
Перад медытацыяй:
Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!
Не забывайце падпісвацца на наш канал з медытацыямі па-беларуску, каб не прапусціць абнаўленні!
Мантаж: Крылы
Музыка: Listen & Free Download: link.ashamaluevmusic.com/0449 Music track "Peaceful" by AShamaluevMusic.