Птушка: медытацыя на веснавое абуджэнне

У карціне свету нашых продкаў птушкі звязваюць вырай і гэты свет, сімвалізуюць рост, жыццё, свабоду. Птушкам прыпісвалася здольнасць прыносіць з сабою вясну.

Крыніца: Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс [ youtube ]


Гэта медытацыя на веснавое абуджэнне, вяртанне ў рэсурсны стан пасля зімовага здранцвення, для натхнення і адчування радасці жыцця. Калі навокал усё падаецца шэрым, анямелым, бязрадасным — выпусці на волю сваю птушку!

Прапануем і вам пачуць спевы сваёй жар-птушкі і абудзіць вясну ў сваім сэрцы!  


Мантаж: Mocna

Музыка: Relaxing by Bensound / www.bensound.com


Перад медытацыяй:

— Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)

— Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню

— Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)

— Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)

Вітаем у падарожжы ў Сусвет!