Ранак. Афірмацыя для настройкі на цудоўны дзень

Навінка на канале Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс! Прапануем вам паспрабаваць афірмацыю па-беларуску. Станоўчыя сцвярджэнні (афірмацыі) — файны і лёгкадаступны метад гарманізаваць свой эмацыйны стан, настроіцца на пазітыў, зменшыць негатыўныя наступствы стрэсавых сітуацый. 

Крыніца: Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс [ youtube ]

«Ранак» — падбор станоўчых сцвярджэнняў для настройкі на цудоўны дзень. Іх можна слухаць (прагаворваць) штодня за кубачкам ранішняй гарбаты альбо выконваючы фізічныя рухалкі ці па дарозе на працу/вучобу. 

Паспрабуйце — і няхай ваш дзень стане па-сапраўднаму цудоўным!