Родная хата. Медытацыя вяртання ў рэсурсны стан, пераключэння на пазітыўнае мысленне
Калі вас напаткаў смутак, усё бачыцца ў чорным колеры, калі няма сіл і натхнення, зазірніце ў родную хату. Тут вы знойдзеце гармонію і спакой, адчуеце радасць ад простых рэчаў.
Калі вас напаткаў смутак, усё бачыцца ў чорным колеры, калі няма сіл і натхнення, зазірніце ў родную хату. Тут вы знойдзеце гармонію і спакой, адчуеце радасць ад простых рэчаў.
У спісе каштоўнасцей беларусаў родная хата займае адну з самых высокіх пазіцый. Гэта сімвал уладкаванасці чалавека ў свеце, абароны ад знешняга хаосу. Хату атаясамліваюць з самім Сусветам: столь — гэта неба, падлога — зямля.
Прапануем і вам завітаць у родную хату з дапамогай медытацыі, каб пазбавіцца ўнутранага хаосу, знайсці гармонію і радасць існавання.
Перад медытацыяй:
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!