Русалка. Медытацыя на атрыманне падарунка ад Сусвету
Калі вы чагосьці прагнеце, шукаеце адказ на складанае пытанне, выйсце з пэўнай сітуацыі альбо абарону, сустрэньцеся са сваёй русалкай!
Вобраз русалкі з даўніх часоў і па сёння трывала жыве ў нашай культуры. Праўда, сёння мы ўяўляем гэту істоту больш на заходнееўрапейскі лад, абапіраючыся на вобразы, створаныя казкамі Андэрсана і Дыснэем.
Ва ўяўленнях жа нашых продкаў русалкі не мелі хваста і свабодна хадзілі па сушы. І не проста хадзілі, а нават жылі на ўзлессі ці ў полі (акрамя традыцыйных лакацый у вадаёмах).
Увогуле гэты вобраз вельмі шматгранны. З аднаго боку, русалка ўвасабляе вітальныя (жыццёвыя) сілы Прыроды. З іншага, русалка цесна звязана з продкамі, можа «ад іх імя» блаславіць на дабрабыт. Яна ж — ахоўніца жыта (а гэта ў даўнія часы было раўназначна жыццю). Але пры гэтым русалка можа і ўтапіць альбо заказытаць да смерці.
Мантаж: Крылы
Музыка: з сайта Black Cherry by Purrple Cat | purrplecat.com
Music promoted by free-stock-music.com / Creative Commons / Attribution-ShareAlike 3.0 Unported (CC BY-SA 3.0)
Перад медытацыяй:
- Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
- Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце).
- Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!