Ружа. Медытацыя на паспяховы дзень
Калі ў вас сумоўе альбо іншае важнае мерапрыемства і трэба «быць на вышыні», раскрыйце сваю ўнутраную кветку, і ўвесь свет будзе ад вас у захапленні!
У многіх культурах ружа — сімвал дасканаласці. Мае высокі статус сярод іншых раслін: ружа — каралева кветак. У беларускай традыцыйнай культуры ружа сімвалізуе прыгажосць і росквіт. З’яўлялася важным элементам вясельнага вяночка нявесты.
І пры гэтым ружа — не дзікая расліна. Ёй патрэбны клопат і дагляд. Квітнейце, бы тая ружа, дазвольце Сусвету паклапаціцца пра вас.
Мантаж: Крылы
Музыка: Jul by Scott Buckley | soundcloud.com/scottbuckley
Music promoted by free-stock-music.com
Сайт: free-stock-music.com
Перад медытацыяй:
- Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
- Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
- Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!