Сяброўскае кола. Медытацыя для падтрымкі ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Калі хвалюешся за блізкага, а сустрэцца немагчыма

Сяброўства, сяброўскія стасункі займаюць важнае месца ў сістэме традыцыйных каштоўнасцяў беларусаў: «Знайшоў сябра — беражы, а няма — шукай». Кола ж у традыцыйнай карціне свету нашых продкаў сімвалічна выяўляла ідэю яднання (карагоды, заручальныя пярсцёнкі і г.д.), з’яўлялася моцным абярэгам (апярэзванне поясам, прачэрчанае крэйдай ці царкоўнай свечкай кола ад нячысцікаў і інш.).

Крыніца: Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс [ youtube ]


Вось і мы запрашаем вас у сяброўскае кола ля вялікага вогнішча. Тут можна атрымаць падтрымку, любоў і ўпэўненасць у сабе. А яшчэ праз яго можна даслаць свае цяпло і любоў блізкім людзям, жывую сустрэчу з якімі пакуль не магчыма зладзіць.


Мантаж: Крылы

Музыка з канала Anita Tatlow


Перад медытацыяй:

— Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на кампьютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)

— Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню

— Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)

— Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)

Вітаем у падарожжы ў Сусвет!