Вандроўка да Гары Рацыі: медытацыя, якая дапаможа супакоіць нервовую сістэму, зняць трывогу, здабыць баланс
Тэкст гэтай медытацыі АЯ даслаў і папрасіў агучыць чытач «Новага часу». Яна адсылае нас ужо не да беларускіх каранёў, а да беларускай літаратуры. Так, медытацыі могуць быць вельмі шматграннымі!
Цяпер, калі спакой і раўнавагу гэтак лёгка страціць, мы прапануем выправіцца ў Вандроўку да гары Рацыі — насустрач Святлу, насустрач Сабе.
Аўтар тэксту — Хведар Сумкін
Мантаж — Крылы
Агучыла АЯ
Музыка з відэа: Sappheiros & Almaa — Dreams і з відэа Soothing Music, Healing Your Nervous System, Stress Relief, Heart Healing Frequency
канал: Sappheiros / youtu.be/A7Csu_wC91E
Перад медытацыяй:
— паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі);
— праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню;
— паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце);
— уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне);
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!